Ад нападу лісы ў Мазыры пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей

Ад нападу лісы ў Мазыры пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей

У Мазыры ліса напала на мінакоў, перада БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Здарэнне адбылося 12 лістапада. Ад нападу дзікай жывёлы пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Мяркуецца, што ліса была шалёнай.

Упраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама паведамляе, што ўсіх пацярпелых шпіталізавалі, ім аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. Цяжка пацярпелых няма.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.