З 1 лістапада павышаюцца кошты на газ і цеплаэнэргію для насельніцтва
Адпаведныя змены прадугледжаныя пастановай Саўміна №941 ад 30 кастрычніка 2013 года.
Паводле дакумента, як паведамляе АФН, з 1 лістапада тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 6,8% — да 75719,6 руб. за 1 Гкал.
Кошт 1 кубаметру газу ў жылых дамах і кватэрах з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку выдатку, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (ці) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд вырасла на 8,8% да 440 рублёў, у летні перыяд — на 19% да 1466,6 руб.; пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў да 1466,6 руб. (на 19%) незалежна ад сезону.
Аплата за газ, выкарыстоўваны ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку выдатку газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыльца ў месяц вырасла на 19,3% — да 11 750 рублёў. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — на 19% да 33 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка на 19,1% — да 19 050 рублёў.
Дакумент таксама павышае на 19% кошты на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах.
Нагадаем, з 1 кастрычніка кошты на газ для насельніцтва былі павышаныя на 12,7-32%.
Дарэчы, з 1 лістапада вырастуць кошты і на электраэнэргію для насельніцтва.
Фота — Fotolia