Абарона Калеснікавай і Знака абскардзіць прысуд на працягу 10 дзён
 
  Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе / sb.by
Абарона Марыі Калеснікавай і Максіма Знака мае намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным Судзе на працягу 10 дзён.
Як паведамляла раней Еўрарадыё, Мінскі абласны суд прызнаў каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака вінаватымі і прысудзіў да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Калеснікава будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага, Знак — узмоцненага рэжыму.
На думку абароны, гэты прысуд незаконны і неабгрунтаваны.
      
            
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
