ААН не знайшла "масавых пахаванняў мігрантаў" на мяжы Польшчы і Беларусі
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый не мае даных пра "масавыя пахаванні мігрантаў" на мяжы Польшчы і Беларусі. Пра гэта 21 снежня на брыфінгу заявіла Элізабет Тросел, афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Днямі пра іх расказаў польскі салдат-дэзерцір, які ўцёк у нашу краіну і спадзяецца атрымаць палітычны прытулак.