ААН дашле ў Ізюм місію для праверкі заяў пра масавыя пахаванні
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека плануе даслаць у Ізюм спецыяльную місію. Яна праверыць заявы ўкраінскага боку, што пасля вызвалення горада ад расіян там выявілі масавае пахаванне.
"Нашыя калегі ва Украіне разбіраюцца ў гэтых сцвярджэннях і маюць намер арганізаваць маніторынгавы візіт у Ізюм для высвятлення абставінаў гібелі гэтых асоб", — перадае Бі-Бі-Сі словы прадстаўніцы арганізацыі Элізабэт Тросэл.
Наведаць горад прадстаўнікі місіі спадзяюцца бліжэйшым часам.
Як распавядала Еўрарадыё, пасля вызвалення Ізюма ўкраінцы заявілі, што выявілі масавыя пахаванні. На адным з пахаванняў яны знайшллі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў на 25 чалавек і больш за 450 магіл цывільных асобаў. Магілы былі абазначаныя крыжамі, на шыльдах не было імён — толькі лічбы.