8 верасня адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы

Святкаванне Дня беларускай вайсковай славы ў Беластоку

Святкаванне Дня беларускай вайсковай славы ў Беластоку / facebook.com/novajaziamlia

8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года.

У гэтай бітве войска Вялікага княства Літоўскага, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ваяроў Маскоўскага княства, якія спрабавалі заваяваць беларускія тэрыторыі. У Аршанскай бітве ці не ўпершыню ў гісторыі была выкарыстаная палявая артылерыя, што дапамагло князу Астрожскаму атрымаць перамогу.

Аршанская бітва стала адной з найбольш значных перамог войска ВКЛ. Яна дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму спыніць утварэнне антыягелонскай кааліцыі ў Еўропе.

У Беларусі святкаванне 8 верасня стала публічным у 1990-х гадах, хаця дзяржаўнага статусу свята не атрымала. У Мінску ладзіліся шматлюдныя мітынгі, шэсці, канцэрты. Таксама свята адзначалі акцыямі ў Брэсце, Гродне ды іншых гарадах. На месцы бітвы пад Оршай праводзіўся бардаўскі фэст "Аршанская бітва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.