8 верасня адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы
Бітва пад Оршай
8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы. У 1514 годзе пад Оршай войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла значна большае войска маскоўскай дзяржавы. Упершыню ў вайсковай гісторыі тады нашы продкі выкарысталі залп з гармат з засады.
Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў. Днямі на Аршаншчыне былі затрыманыя і арыштаваныя на 10 сутак трое ўдзельнікаў фэста бардаўскай песні ў гонар гэтай перамогі.