8 сакавіка ў Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла
У сакавіку / t.me/Zaslavle_Online/
У пятніцу, 8 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай магчымы слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да -7 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 на поўначы да +8 градусаў на поўдні (у сталіцы — ад +3 да +5).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу і нядзелю. У пачатку наступнага тыдня месцамі прагназуюцца мокры снег і дажджы.
vk.com/belgidromet