64-гадовы Стывен Пэдак забіў у Лас-Вегасе больш за 50 чалавек

64-гадовы Стывен Пэдак забіў у Лас-Вегасе больш за 50 чалавек

Паліцыя назвала прозвішча стралка, які ў Лас-Вегасе расстраляў з аўтамата наведвальнікаў фестывалю кантры-музыкі (ён праходзіў каля аднаго з самых буйных казіно ў горадзе). Гэта 64-гадовы Стывен Пэдак. Раней паведамлялі пра 2 забітых, пасля — пра 20 забітых і больш за 100 параненых. Паводле апошняй інфармацыі, загінула больш за 50 чалавек, больш 200 атрымалі раненні. Паліцыя ліквідавала стралка і ўжо знайшла жанчыну, якая падарожнічала разам з ім. Вядома, што ён страляў з аўтамата з 32-га паверха гасцінічнага комплексу.

Адзначаецца, што гэта самы буйны па колькасці загінулых выпадак масавага забойства са стральбой у ЗША.