4-гадовая дзяўчынка, якую шукалі ў Камянецкім раёне, загінула
Вадаём на тэрыторыі мехдвара / t.me/krepostfortuvd/
4-гадовая Мая Любімцава, якую шукалі ў Камянецкім раёне, загінула, паведамляе брэсцкая міліцыя. Уначы валанцёры знайшлі яе цела ў вадаёме на тэрыторыі мехдвара ў аграгарадку Пелішча.
Дзіця знікла 1 ліпеня каля 16:30 — пайшло з падворка дома ў Пелішчы, а ніхто з дарослых не заўважыў. У той жа дзень пачаліся пошукі. У іх удзельнічалі больш за 1300 чалавек.
facebook.com/angel.search.by/