У Камянецкім раёне шукаюць 4-гадовую дзяўчынку

Мая Любімцава / t.me/krepostfortuvd/
У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці шукаюць 4-гадовую дзяўчынку — Маю Любімцаву. Як паведамляе міліцыя, 1 ліпеня каля 16:30 яна пайшла з падворка дома ў аграгарадку Пелішча і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне невядомае.
Адзначаецца, што дзіця не размаўляе, было апранутае ў чорную майку дарослага чалавека з надпісам Reebok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.