3940 чалавек атрымалі ў Беларусі статус палітвязня за пяць гадоў

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / bchd.info
21 траўня адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Праваабаронцы "Вясны" падвялі сумную статыстыку, звязаную з палітвязнямі за мінулыя пяць гадоў — з траўня 2020-га.
За гэты час 3940 чалавек атрымалі ў нашай краіне статус палітвязня. 1189 з іх сёння застаюцца за кратамі.
114 чалавек асуджаныя за данаты. Яшчэ 218 — за антываенныя выказванні і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй.
2716 палітвязняў цалкам адбылі прызначаныя ім тэрміны. 300 чалавек былі "памілаваныя".
Васьмёра палітычных зняволеных памерлі за кратамі.
Агулам за пяць гадоў з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся ў Беларусі больш за сем тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.