300 жыхароў Марыупаля знайшлі пад Уладзівастокам

300 жыхароў Марыупаля знайшлі пад Уладзівастокам

300 жыхароў Марыупаля знайшлі ў Расіі пад Уладзівастокам. Туды іх дэпартавалі расійскія ўлады, піша hromadske.ua.

Украінцы жывуць у паселішчы Урангеля "у нечым сярэднім між гатэлем і інтэрнатам" на беразе Японскага мора. Да роднага горада 9 тысяч кіламетраў! Грошай вывезеным марыупальцам не выдаюць, таму ў іх няма магчымасці выйсці на сувязь са сваякамі, знаёмымі, з уладамі Украіны. Для дэпартаваных украінцаў арганізаванае трохразовае харчаванне. Яны дагэтуль без дакументаў, якія ўсё яшчэ "афармляюцца". Толькі пасля заканчэння гэтага працэсу людзям абяцаюць рассяленне ў іншыя населеныя пункты і ўладкаванне на працу.

Марыупаль у пачатку сакавіка быў акружаны расійскімі войскамі. Украінскія байцы дагэтуль вядуць яго абарону, яе цэнтр — на "Азоўсталі". У бамбасховішчах там застаюцца і цывільныя асобы.

Тым часам з'явілася інфармацыя, што расіяне збіраюцца правесці 9 траўня ў разбураным, але няскораным Марыупалі "парад перамогі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.