27 студзеня з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў перайсці 21 чалавек
27 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў перайсці 21 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнкаў.
На ўчастках каля Міхалова, Дубічаў Царкоўных і Чарэмхі мяжу спрабавалі перайсці групы па 4-9 чалавек. Яны разразалі калючы дрот-канцэрціну.
Усіх нелегальных мігрантаў польскія памежнікі затрымалі. Гэта грамадзяне Емена, Егіпта, Лівана і Ірака.