25 гадзін на мяжы: з’явіліся велізарныя чэргі на ўезд у Беларусь з Польшчы
"Брэст - Тэрэспаль"
Велізарныя чэргі выстраіліся на мяжы Беларусі і Польшчы да велікодных выходных. Гэтым разам трэба чакаць гадзінамі, каб не трапіць у Польшчу, а выехаць з яе. Як скардзяцца беларусы ў чатах, часам чаканне складае больш за 25 гадзін.
“Праходжанне з чаканнем дзвюх межаў РП–РБ — 23 гадзіны, нашы працуюць адносна хутка, але рыхтуйцеся выкладваць усё з машыны, на вагі ставяць тавары. Вельмі шмат машын на рэнтген, бусікі пры нас дакладна ўсе, і нават матацыклы”, — піша адна з удзельніц чата.
Польскія памежнікі не даюць інфармацыі пра колькасць машын у чаканні перад пунктам пропуску. Судзячы па паведамленнях у чатах на вечар 17 красавіка, сітуацыя прасцейшай не становіцца.