24 лістапада зранку прагназуюць туман і галалёд
У сераду, 24 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуюць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -4...+2, па ўсходзе краіны будзе 5-7 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў цяпла.