23 чалавекі дэпартаваныя з Польшчы пасля канцэрта Макса Каржа

23 чалавек дэпартаваныя з Польшчы пасля канцэрта Макса Каржа. / канал Макса Каржа ў тэлеграм
З Польшчы ўжо выслалі 23 чалавекі, затрыманыя на канцэрце Макса Каржа, піша Reform.News са спасылкай на дадзеныя штаба ў справах мяжы пры Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
13 чалавек былі дэпартаваныя прымусова, яшчэ 10 пакінулі краіну добраахвотна. Ці ёсць сярод дэпартаваных беларусы — невядома.
Камендант Памежнай аховы генерал Роберт Баган назваў затрыманых на канцэрце Каржа "пагрозай для бяспекі дзяржавы і грамадскага парадку".
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заяўляў, што рашэнне аб дэпартацыі прынята адносна шасці беларусаў і 57 украінцаў. Усяго ж у сувязі з канцэртам былі затрыманыя 13 беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.