22% апытаных расіян лічаць, што Беларусь імкнецца да збліжэння з Захадам

22% апытаных расіян лічаць, што Беларусь імкнецца да збліжэння з Захадам. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага фондам "Грамадскае меркаванне" (яно праводзілася ў 104 населеных пунктах РФ). 44% расіян перакананыя, што наша краіна больш імкнецца да збліжэння з Расіяй. Іншыя не змаглі адказаць на гэтае пытанне.
61% мяркуюць, што ўлады Расіі хацелі б зблізіцца з Беларуссю, 13% — што такога жадання ў іх няма. 50% апытаных заявілі, што ўлады Беларусі намагаюцца да збліжэння з Расіяй, а 20% — што не імкнуцца. 63% расіян лічаць, што дачыненні паміж Расіяй і Беларуссю добрыя, кепскімі іх назвалі толькі 13% (столькі ж заявілі, што яны пагаршаюцца), паведамляе ria.ru.