19-гадоваму салдату прысудзілі месяц арышту за каментар у ТГ-канале

19-гадоваму вайскоўцу прысудзілі адзін месяц арышту на гаўптвахце за каментар у "дэструктыўным" тэлеграм-канале, піша прэс-служба Генпракуратуры. Прысуд вынес суд Фрунзенскага раёна сталіцы за "публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў".
Паведамляецца, што 7 траўня 2021 года юнак пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй пра старшага ўчастковага інспектара пружанскай міліцыі.
Хлопец цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся, прынёс прабачэнні і кампенсаваў маральную шкоду пацярпеламу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.