"Пытаецца, ці ёсць сонца" — 70-гадовы палітвязень страціў у калоніі зрок

Вячаслаў Арэшка (у акулярах) на судзе / ПЦ "Вясна"
70-гадовы палітвязень у калоніі страціў зрок. Гэта грамадскі дзеяч Вячаслаў Арэшка, асуджаны па адной справе з прафсаюзнымі лідарамі.
"Калі я прыехаў у калонію нумар 22, мы былі на суседніх шконках. Ён яшчэ чытаў. Сёння ён нічога не бачыць. Калі вядзеш яго пад руку ў сталоўку, ён пытаецца, ёсць сонца ці няма", — расказаў на прэс-канферэнцыі ў Вільні Аляксандр Манцэвіч, былы галоўны рэдактар "Рэгіянальнай газеты".
Паводле Манцэвіча, калі Арэшка ўначы сам ідзе ў прыбіральню, ён праз адсутнасць зроку часам падае і разбіваецца ў кроў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.