Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў — эфір з Клысіньскім

Каміль Клысіньскі / Еўрарадыё
Вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для поўнага закрыцця Польшчай межаў з Беларуссю. У тым ліку — чыгуначных грузаперавозак, што ўдарыць не толькі па інтарэсах Мінска ці Крамля, але і Кітая. Такое рашэнне не стала цалкам нечаканым на фоне няспыннага шантажу Польшчы мігрантамі і затрымання КДБ польскага манаха. Нібыта рэакцыяй на закрыццё межаў сталася атака расійскіх дронаў па Польшчы ноччу 10 верасня. Што адметна, начальнік Генштаба Беларусі Муравейка заявіў, што беларускія вайскоўцы былі ў кантакце з польскімі калегамі і дапамагалі ім адсочваць і нават збіваць шахеды.
Ці насамрэч звязана закрыццё межаў з вучэннямі “Захад-2025” і пры чым тут затрыманне польскага манаха КДБ? Ці сапраўды вучэнні нясуць рэальную пагрозу Захаду і ці хоча Лукашэнка эскалацыі на польскай мяжы? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў гібрыдную вайну Расіі супраць ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński) ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.