1865 аўтамабіляў і 45 аўтобусаў: на мяжы Беларусі і ЕС зноў вялікія чэргі
На мяжы Беларусі і ЕС зноў вялікія чэргі
Па дадзеных ДПК Беларусі, на мяжы Беларусі і ЕС знаходзяцца амаль 1900 легкавушак і больш за 1100 грузавікоў.
Самы напружаны напрамак — польскі. У пункце пропуску "Брэст" сабралася 1865 легкавых аўтамабіляў, а таксама 45 пасажырскіх аўтобусаў. Сярэдні час чакання складае амаль 69 гадзін.
На беларуска-літоўскай мяжы чарга таксама застаецца значнай:
• у "Каменным Логу" чакаюць 10 легкавушак і 350 фур,
• у "Беняконях" — 550 фур.
На латвійскім напрамку ў пункце пропуску "Грыгараўшчына" знаходзяцца 200 грузавікоў.