А 15-й у эфіры Еўрарадыё журналіст-сядзелец Аляксандр Баразенка

А 15-й у эфіры Еўрарадыё журналіст-сядзелец Аляксандр Баразенка

На Дзень Волі ў Мінску затрымалі многіх журналістаў. Большасць адпусцілі цягам некалькіх гадзін. Але толькі не Аляксандра Баразенку. Аператар "Белсата" спачатку правёў у ізалятары дзве ночы ў чаканні суда, а суд шчодра “адваліў” яму 15 сутак арышту.

Зняволенне скончылася ў нядзелю, а ўжо сёння Аляксандр Баразенка прыйдзе ў жывы эфір Еўрарадыё. Паразмаўляем з ім пра свабоду слова і журналісцкі абавязак, пра тое, што нельга казаць міліцыянтам (іначай забяруць за нецэнзурную лаянку!) і каго за 15 сутак можна сустрэць у камерах на Акрэсціна.

Эфір пачнецца пасля выпуску навінаў. Слухайце Еўрарадыё па гэтай спасылцы.