12 тысяч беларусаў вучыліся ў польскіх ВНУ ў 2024-2025 навучальным годзе

Студэнты, ілюстрацыйнае фота

Студэнты, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Грамадзяне Беларусі складаюць другую па колькасці групу сярод студэнтаў-замежнікаў у Польшчы. Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны.

У 2024/2025 навучальным годзе ва ўніверсітэтах Польшчы навучалася 1 млн 280 тысяч чалавек — гэта на 34,9 тысячы больш, чым годам раней.

Агулам у Польшчы ў у 2024/25 навучальным годзе дзейнічалі 352 універсітэты. Аднак статыстычныя справаздачы падалі толькі 337 з іх.

У гэты час у Польшчы навучалася 108,6 тыс. замежных грамадзян. Самую вялікую групу складалі ўкраінцы — 47,5 тыс. чалавек, ці 43,8% ад усіх замежных грамадзян. На другім месцы апынуліся грамадзяне Беларусі — 12,2 тыс., ці 11,3%. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Турцыі — 5,2 тыс., ці 4,7%.

Агулам у Польшчы сярод студэнтаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца спецыяльнасці, звязаныя з бізнесам, адміністраваннем і правам (22,6% усіх студэнтаў), сацыяльныя навукі, журналістыка і інфармацыя (14,2%), ахова здароўя і сацыяльная дапамога (14,0%) і тэхналогіі, прамысловасць, будаўніцтва (12,3%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.