12 тон кантрабанднай беларускай гарэлкі затрымалі ў Літве
Літоўскія мытнікі 27 снежня выявілі ў Вільні склад, на якім незаконна захоўвалася 12 тон беларускай гарэлкі "Мара", паведамляе прэс-служба ведамства.
Праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Літвы — пакупніка і прадаўца. Пакупнік паспеў ужо загрузіць у свой "бусік" 600 бутэлек гарэлкі.
Кантрабандную партыю канфіскавалі. Яе кошт ацэньваецца ў 150 тысяч еўра. Прадавец затрыманы на два дні, а пакупніка пасля допыту адпусцілі.