11 кастрычніка праз Брэст пройдзе вайсковая тэхніка
Танкі ў горадзе / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Праз Брэст 11 кастрычніка пройдзе вайсковая тэхніка. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Па яго словах, гэта вайскоўцы 38-й брыгады выязджаюць "у раёны выканання пастаўленых задач згодна з падрыхтоўкай на 2021/22 навучальны год".
Рагачук называе мерапрыемства планавым і запэўнівае: "Жыхарам Брэста няма падстаў для турботы".