1 траўня з Беларусі ў Польшчу нелегальна перабіраўся 101 чалавек
На беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
1 траўня нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу спрабаваў 101 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. Сярод іх быў нават грамадзянін Эрытрэі.
27 нелегальных мігрантаў, пабачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Грамадзяне Конга, Тога і Судана пераплылі праз памежную рэчку Свіслач.
Усе замежнікі трапілі на тэрыторыю Беларусі з Масквы.