1 студзеня ў Беларусі даражэюць практычна ўсе маркі цыгарэт

Пра гэта сведчыць інфармацыя Міністэрства па падатках і зборах, перадае БелаПАН.



На большасць марак кошты павялічацца на 3,6-100%. Максімальна павялічацца ў кошце цыгарэты Credo — больш як у два разы да 5800 рублёў за пачак. Меней за ўсё падаражэюць Winston XSence Club Blue , Winston XSence Club Silver — на 3,6% да 14 500 рублёў.



Падаражэюць такія маркі, як Alliance, Camel, Monte Сarlo, Glamour, Pall Mall, Winston, Lucky Strike, LD, Kent, Vogue, West, Dunhill, Davidoff, Richmond, Sobranie.



Нагадаем, 1 снежня максімальныя рознічныя кошты на асобныя маркі цыгарэт былі павышаныя на 2,3—14,4%.



Фота — nnm.me