1 лютага ў Беларусі ўдзень будзе ад 0 да -5
У аўторак, 1 лютага, у нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, месцамі магчыма слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-8 марозу, удзень прагназуецца ад 0 да -5.