З'явіўся трэйлер мастацкага фільма "Лета 1989", які здымаўся ў Беларусі
З'явіўся трэйлер мастацкага фільма "Лета 1989", які здымаўся ў Беларусі. Яго рэжысёр — расійскі пісьменнік беларускага паходжання Уладзімір Казлоў. Летам 2021-га ў эфіры Еўрарадыё быў супрадзюсар фільма Леанід Каліценя, які казаў, што стужка будзе здымацца "з нулявым бюджэтам".
"Лета 1989" пра адпачынак сямнаццацігадовых сяброў, якія ідуць у паход пад Магілёвам. Для іх ён стаў іспытам на спеласць напярэдадні дарослага жыцця.