З'явілася даследаванне пра тое, колькі Расія патраціла на вайну ва Украіне
Выданне "Новая газета. Европа" падрыхтавала даследаванне пра тое, колькі Расія патраціла на вайну ва Украіне. Кампенсацыі, якія налічылі сем'ям загінулых і параненых расійскіх вайскоўцаў, перавысілі 113 млрд расійскіх рублёў. "Гэта можа сведчыць пра тое, што Расія страціла як мінімум 10-11% асабістага складу ад пачатковай групоўкі войск", — пішуць журналісты. А гэта 15-17 тысяч чалавек. Аднак страты могуць быць большыя (да 37 тысяч), паколькі шмат адмоваў па выплатах за раненні, а яшчэ кампенсацыі выплачваюць з вялікай затрымкай. У гэтай статыстыцы не ўлічваюцца страты фармаванняў самаабвешчаных "Л/ДНР".
Агульныя выдаткі на армію, Расгвардыю і сакрэтныя артыкулы бюджэту за год могуць скласці не менш за 8,2 трлн расійскіх рублёў. А гэта кожны трэці рубель з федэральнага бюджэту Расіі.