ЗША арыштавалі другі самалёт сябра Лукашэнкі
Нікалас Мадура, прэзідэнт Венесуэлы / AFP
ЗША арыштавалі ўжо другі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. На дзверы бізнес-джэта Dassault Falcon 200EX, які знаходзіцца ў аэрапорце сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга, наляпілі сімвалічны ордар.
Венесуэльская дзяржаўная кампанія PDVSA набыла гэты борт у 2017 годзе. З таго часу ён “шмат разоў абслугоўваўся і рамантаваўся з выкарыстаннем дэталяў з ЗША”, што супярэчыць уведзеным супраць PDVSA санкцыям. У бліжэйшы час самалёт пераправяць у Маямі.
Першы бізнес-джэт венесуэльскага палітыка канфіскавалі паўгода таму. Цяпер ён таксама ў штаце Флорыда.
Арышт самалёта прэзідэнта Венесуэлы