Зранку 26 снежня чакаецца моцная галалёдзіца

На ноч і раніцу суботы, 26 снежня, сіноптыкі абвясцілі аранажавы ўзровень небяспекі: на дарогах краіны чакаецца галалёдзіца.
Паводле прагнозу Белгідрамета, у суботу чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер будзе заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу, удзень будзе -3...+2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.