Зніклі без вестак два беларусы, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / ria.ru

Зніклі без вестак два беларусы, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі. Сваякі шукаюць Яўгена Ільіна, а аб'ява пра пошук Міхаіла Шалгуна з'явілася ў сацсетцы. Ільін — грамадзянін Беларусі, Шалгун паходзіць з Беларусі, але яго грамадзянства пакуль не ўдалося высветліць, паведамляе Радыё Свабода.

Яўгену Ільіну 26 гадоў, ён ураджэнец Лепеля. Служыў па кантракце ў расійскай арміі і ваяваў у Харкаўскай вобласці, меў пазыўны "Легіянер". Сястра апошні раз з ім кантактавала 4 студзеня. З 15 студзеня Ільін лічыцца зніклым без вестак пасля таго, як быў адпраўлены на "баявое заданне" пад Ваўчанскам.

Міхаілу Шалгуну днямі споўніцца 51 год. Ці жывы ён, невядома. Ён служыў у штурмавым падраздзяленні ў расійскай арміі, знаходзіўся ў Белгарадскай вобласці і на акупаванай тэрыторыі Украіны. Апошні раз выходзіў на сувязь у канцы студзеня сёлета.

Колькі ўжо загінула беларусаў, якія ваюць за Расію, невядома. Некаторыя траплялі ў палон. Значна больш беларусаў ваюе супраць расійскіх акупантаў у складзе Узброеных сіл Украіны. Многія з іх уваходзяць у склад Палка Каліноўскага альбо ў Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.