Зміцер Лукашук узнагароджаны медалём "За плённую працу на карысць Беларусі"
Зміцер Лукашук
З нагоды Дня Волі Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука медалём "За плённую працу на карысць Беларусі".
Такі медаль уручаецца за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Таксама ім узнагароджаныя літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс, польскі палітолаг і праваабаронца Павел Казанецкі, IT-эксперт Павел Лібер.
Журналіст Сяргей Дубавец узнагароджаны Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў), рок-музыка Лявон Вольскі — медалём Францыска Скарыны, журналістка і былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна — медалём Няскораных (Ларысы Геніюш), юрыст Аляксандр Варапаеў — медалём "Гонар і годнасць".