Жыхароў універсітэцкага інтэрната абавяжуць дзяжурыць і выкрываць экстрэмізм
Даносы, фота ілюстрацыйнае / @rubanau_collage
У гродзенскім універсітэцкім інтэрнаце ўвядуць дзяжурствы, каб не дапусціць "экстрэмізм", пішуць hrodna.life са спасылкай на абноўленую версію "Палажэння аб студэнцкім інтэрнаце".
Дзяжурыць будуць студэнты, якія жывуць у інтэрнаце. Але як менавіта яны будуць выяўляць экстрэмізм і змагацца з ім, у дакуменце не сказана.
Таксама плануецца, што выхаваўчую працу ў інтэрнаце будзе праводзіць адміністрацыя ўніверсітэта сумесна з аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Да гэтай працы таксама далучыць актыў БРСМ.