Жыхарка Хойнікаў выпіла кактэйль з віна, воцата і шчолачы

Віно, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Жыхарка Хойнікаў памерла пасля таго, як выпіла небяспечны кактэйль. Здарэнне адбылося яшчэ ў сакавіку, але камітэт судмедэкспертыз паведаміў пра яго толькі цяпер.
Жанчына на працы стала пачувацца дрэнна і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Яе шпіталізавалі. Гараджанка скардзілася на болі ў жываце, сухасць у роце і дыхавіцу. Лекары западозрылі вострую хірургічную паталогію органаў брушной поласці, правялі шэраг абследаванняў і западозрылі, што пацыентка нешта не дагаворвае.
У жанчыны выявілі эразіўны-язвавыя паражэнні сценак стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі, характэрныя для дзеяння хімічных рэчываў. Яна прызналася, што змяшала віно з воцатам і шчолаччу і выпіла. Гэта і прывяло да вострага пашкоджання органаў.
Дактары не змалі выратаваць жанчыну: праз некалькі дзён яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі ад развіцця поліорганнай недастатковасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.