Мужчына памёр ў мінскім Burger King

Мужчына памёр ў мінскім Burger King

Мужчына памёр ў мінскім Burger King / zerkalo

6 чэрвеня ў рэстаране Burger King у мікрараёне Каменная Горка памёр мужчына, піша "Люстэрка" са спасылкай на Telegram-канал "Сорамна Мінск", некалькі падпісчыкаў даслалі фота і відэа.

Афіцыйныя органы не паведамлялі пра гэты выпадак, пра асобу мужчыны няма дадзеных. Па інфармацыі відавочцаў, яму стала дрэнна проста ў рэстаране. Два карыстачы згадалі эпілептычны прыступ.

Мяркуючы па фота і відэа, работнікі хуткай спрабавалі яго рэанімаваць, аднак гэта не дапамагло. У выніку цела забралі супрацоўнікі службы спецыяльных перавозак. На месцы таксама працавалі прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.