Жыхара Жлобіна асудзілі на 2 гады калоніі за ўдзел у пратэстах
Арцём Насановіч / spring96.org
Жыхара Жлобіна Арцёма Насановіча асудзілі на 2 гады калоніі строгага рэжыму за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе. Праваабаронцы пакуль не ведаюць, з чым звязанае такое суровае пакаранне.
Насановічу 29 гадоў. Яго справу яшчэ ў сакавіку разглядала суддзя Святлана Андрэева.