Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за "абразы і паклёп на Лукашэнку"
20 траўня на закрытым пасяджэнні суда Наваполацка быў агучаны прысуд Міхаілу Лабаню, паведмляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.1 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Віталь Лапко прысудзіў яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, навапалачанін павінен выплаціць штрафу у 3200 рублёў (100 базавых велічыняў).