Жыхара Крупак падазраюць у вырабе падробленых дакументаў для атрымання крэдыту

Жыхара Крупак падазраюць у вырабе падробленых дакументаў для атрымання крэдыту

29-гадовага жыхара Крупак падазраюць у вырабе падробленых дакументаў для атрымання льготнага крэдыту на рамонт свайго дома. Ён самастойна вырабіў даведкі пра прыбыткі і месца працы (у якасці кіроўцы-экспедытара ў ІП), і гэта было выяўлена.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, дакументы мужчына прадставіў у райвыканкам, і яго спачатку ўключылі ў спіс на атрыманне льготнага крэдыту на капітальны рамонт жылых памяшканняў. Пасля таго, як з’явіліся сумненні ў праўдзівасці дакументаў, праваахоўнікі правялі праверку. У выніку ў адносінах жыхара Крупак распачалі крымінальную справу па артыкуле “выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў” (ч. 1 арт. 380 КК). Прызначаныя экспертызы, дапытваюцца сведкі. На маёмасць мужчыны наклалі арышт.