Жыхар Маладзечна займаўся “магільным” махлярствам

Жыхар Маладзечна займаўся “магільным” махлярствам

У сталіцы затрыманы 34-гадовы жыхар Маладзечна, якога падазраюць у “магільным” махлярстве. Цягам трох год мужчына падманваў грамадзянаў, якія замаўлялі яму надмагільныя помнікі.

У 2013 годзе ён адчыніў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Помнік”. Заключаў дамовы з кліентамі, браў перадаплату ў 50% ад кошту, але ў выніку не выконваў замовы.

Пацярпелыя не звярталіся ў міліцыю, хоць і падавалі на яго іскі ў суд . На сёння вядома пра 9 падманутых кліентаў гэтай фірмы. Магчыма, ад яго дзеянняў пацярпела болей людзей.

На махляра завялі крымінальную справу па факце махлярства. Санкцыі па ёй прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.