Жыхар Гомеля накурыўся спайсу і размаўляў з домам
Малады чалавек падтрымліваў сцяну і крыкам папярэджваў людзей пра тое, што будынак неўзабаве разбурыцца.
Мінакі выклікалі міліцыю, якой хлопец патлумачыў, што сумесь для палення выклікала ў яго нервовы зрыў. Маўляў, ён зусім не чакаў, што некалькі ўдыхаў духмянага дыму накрыюць яго хваляй жаху.
Самыя высокія паказчыкі спажывання псіхаактыўных рэчываў па Гомельскай вобласці — у Светлагорскім, Жлобінскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім раёнах і ў абласным цэнтры. Галоўным чынам іх прыхільнікі — маладыя людзі. Сёлета гомельская міліцыя распачала 22 крымінальныя справы за злачынствы, звязаныя з міксамі, паведамляе “Гомельская праўда”.