Журналіст Еўрарадыё падарыў Лукашэнку кнігу пра гібрыдную агрэсію Расіі

Журналіст Еўрарадыё падарыў Лукашэнку кнігу пра гібрыдную агрэсію Расіі

Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук падарыў Аляксандру Лукашэнку кнігу ўкраінскага палітолага Яўгена Магды "Гібрыдная агрэсія Расіі. Урокі для Еўропы". Гэта адбылося падчас прэс-канферэнцыі 1 сакавіка. 

Кіраўнік Беларусі заявіў, што кнігу чытаць не будзе — хіба што па дыяганалі. Але даручыць сваім памочнікам вывучыць кнігу і заканспектаваць яе.