Паром на радзіме Лукашэнкі працаваў два дні на тыдзень

Паром праз Дняпро каля Копысі

Паром праз Дняпро каля Копысі / dkns.by

Сёлета ў ліпені была адкрытая паромная пераправа праз Дняпро на радзіме Лукашэнкі — паміж Александрыяй (Шклоўскі раён) і Копыссю (Аршанскі раён). Паромную пераправу ўмяшчальнасцю да 30 чалавек адкрывалі непасрэдна перад святам "Александрыя збірае сяброў", на якое заўжды прыязджае сам Лукашэнка.

Але цяпер паромам зацікавілася пракуратура Магілёўскай вобласці. Яна выявіла, што пры функцыянаванні парома былі парушэнні бяспекі: на борце не было апазнавальных знакаў і неабходнага выратавальнага інвентару для дзяцей. Не вялася прадугледжаная заканадаўствам дакументацыя.

Акрамя таго, выявілася, што паром працаваў усяго два дні на тыдзень.

Праўда, мясцовыя жыхары ўвогуле не бачаць сэнсу ў існаванні парома, піша Orsha.eu. Побач з пераправай ужо даўно функцыянуе паўнавартасны аўтамабільна-пешаходны мост. 

Паром на радзіме Лукашэнкі працаваў два дні на тыдзень
Паром праз Дняпро каля Копысі / dkns.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.