Апярэдзіць Трампа: ці атрымаецца ў Лукашэнкі памірыць Пуціна і Зяленскага?

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Ваенным стратэгам і перамоўшчыкам ізноўку імкнецца выставіць сябе Лукашэнка. Маўляў, у Пуціна ёсць “выгадная прапанова”, ад якой Украіна не мае права адмаўляцца, бо інакш нічога ад той Украіны не застанецца. Таму ён, Лукашэнка, хацеў бы пагаварыць з Зяленскім (перш, чым той сустрэнецца з Пуціным), каб патлумачыць яму ўсё “за мір на ўмовах Пуціна”. Адначасова, дзеля міра на мяжы з Польшчай, Лукашэнка просіць Пуціна дапамагчы вырашыць праблему “турыстаў”, якія едуць у Беларусь праз Расію. І не супраць пабудаваць другую АЭС з такім разлікам, каб прадаваць электраэнергію на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі. 

Якія інструкцыі наконт прымусу Украіны да міру атрымаў “пуцінскі шаптун” Лукашэнка ў Крамлі і ці захочуць яго слухаць у Кіеве? Ці паверыць Трамп у раптоўнае імкненне Пуціна да міру з Украінай і ці знойдзецца ў працэсе спроб замірэння месца для Лукашэнкі? Чым была адметная для Беларусі сёлетняя Генасамблея ААН, чаму Орбан ізноў асмялеў і блакуе санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі, і як будзе ставіцца да Беларусі новы ўрад Літвы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.