Гольф-поле пад Мінскам: ці атрымаецца заманіць туды Трампа і Зяленскага? Эфір.

Яўген Магда / Еўрарадыё
Падчас візіту ў Маскву Лукашэнка атрымаў ад Пуціна новыя метадычкі, асноўныя тэзісы з якіх паспешыўся агучыць проста ў крамлёўскіх калідорах. Галоўным стала “мірнае” пасланне Трампу і Зяленскаму. Прэзідэнту ЗША намякнуў, што Пуцін гатовы да працягу перамоў наконт міра ва Украіне, прэзідэнту Украіны даў зразумець, што на прапановы Пуціна варта пагаджацца, а ўсе тлумачэнні ён (Лукашэнка) дасць пры асабістай сустрэчы з Зяленскім. Тое, што асноўныя крамлёўскія тэзісы Лукашэнка данёс правільна, Пуцін падцвердзіў праз пару дзён масавай ракетнай атакай па Кіеве і ваколіцах.
На каго разлічаныя пагрозлівыя папярэджанні Лукашэнкі і ці пачуюць яго ў Кіеве? Ці сапраўды Еўропа гатова збіваць не толькі расійскія беспілотнікі, але і самалёты-парушальнікі ў сваёй паветранай прасторы і пры чым тут страхі Лукашэнкі за свой верталёт над Белавежскай пушчай? Чым адметныя сёлетнія парламенцкія выбары ў Малдове і пра што сведчыць іх вынік? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.