Што не так з падыходам “альбо так, альбо ніяк”, з CNN i дыялогам з Турам — эфір

Сяргей Чалы

Сяргей Чалы / Euroradio

Вызваленне палітвязняў у выніку перамоў паміж Вашынгтонам і Мінскам выклікала не толькі радасць ад таго, што людзі нарэшце выходзяць на волю. Бо вызваленне было на ўмовах дэпартацыі вызваленых з краіны. Сам гэты факт выклікаў абурэнне. А таксама шок у тых, хто і так мусіў хутка вызваліцца па заканчэнні тэрміну, вярнуцца да сям’і і жыць на радзіме. Але гэта абурэнне наштурхнулася на пазіцыю часткі дэмакратычных сіл: “Не трэба правакаваць і ставіць далейшыя вызваленні пад пагрозу зрыву — альбо так, альбо ніяк, але каб вызвалялі!” Да ўсяго любая прынцыповая пазіцыя, з якой паспрабуе будзь-хто падысці да беларуска-амерыканскіх перамоўшчыкаў, можа і патэнцыйны дыялог з рэжымам сарваць. І гэта ўсё ў дадатак да любімых спрэчак, хто колькі грошай скраў і хто каму прэзідэнт-элект…

Што не так з падыходам “альбо так, альбо ніяк” і ці мае права беларуская супольнасць даводзіць сваё бачанне ўмоў вызвалення палітвязняў? Ці можа ўчынак Міколы Статкевіча памяняць правілы гульні і прымусіць перамоўныя бакі перагледзіць умовы вызвалення палітвязняў? Ці варта разлічваць на нейкі дыялог з рэжымам і якія наступствы можа мець для Ціханоўскай яе адмова ехаць на інтэрв’ю CNN? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае незалежны аналітык, ютуб-блогер Сяргей Чалы ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.