Жахлівая аўтааварыя ў Гомелі (фота)
На перакрыжаванні праспекта Касманаўтаў і вуліцы Царыкава ў чацвер сутыкнуліся два легкавіка — АUDI и ВМW.
Як інфармуе БЕЛТА, паводле папярэдніх звестак, вінаватай у аварыі стала жанчына-вадзіцель, якая кіравала АUDI. Яе аўтамабіль аднаўленню не падлягае. Сама кіроўца атрымала траўму грудной клеткі і была шпіталізаваная.
На шчасце, у дарожна-транспартным здарэнні не было ахвяраў.


