Збіраюць грошы на арганізацыю пахавання беларуса, які памёр у Польшчы

Андрэй Васора

Андрэй Васора / bysol.org

Фонд BYSOL збірае грошы на арганізацыю пахавання беларуса, які памёр у Польшчы. Андрэй Васора з Ліды жыў за мяжой з 2021 года (з'ехаў з-за пагрозы рэпрэсій). У Беластоку адкрыў хостэл, падтрымліваў эмігрантаў і ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне. Летась з ім здарыўся няшчасны выпадак, ён быў у коме. Лекары больш за тры тыдні змагаліся за жыццё мужчыны. 20 студзеня 2025-га Васора памёр.

Як піша BYSOL, цяпер дапамога патрэбна сям'і Андрэя Васоры. Сродкі збіраюцца не толькі на арганізацыю пахавання, але і на аплату лячэння ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.